Беларусь аказалася ў хвасце рэйтынга краін паводле вяршэнства закона
Вярхоўны суд / Еўрарадыё
Беларусь заняла 104 месца (са 142 краін) у рэйтынгу, складальнікі якога ацэньвалі прыхільнасць дзяржаў прынцыпам вяршэнства закона.
Такога нізкага ўзроўню правасуддзя, як у Беларусі, няма ні ў адной еўрапейскай краіне. А найбліжэйшыя нашы суседзі ў гэтым рэйтынгу — краіны афрыканскага кантынента, шэраг з іх набраў столькі ж пунктаў "правасуддзя", колькі і Беларусь. Сітуацыю ў Расіі ацанілі яшчэ горш — яна на 113 месцы.
Рэйтынг публікуе Сусветны праект правасуддзя.
За год Беларусь апусцілася ў рэйтынгу яшчэ на тры пазіцыі. А сваю найлепшую пазіцыю ў гэтым рэйтынгу наша краіна займала ў 2016 годзе.