Байцы "Азова": расійскія войскі ў Марыупалі скарысталі атрутнае рэчыва
Увечары 11 красавіка супраць абаронцаў Марыупаля расійскія войскі скарысталі невядомае атрутнае рэчыва, перадае УНІАН са спасылкай на полк "Азоў".
Паведамляецца, што атрутнае рэчыва было скінутае з варожага дрона. Пацярпелі і вайскоўцы, і грамадзянскія асобы.
У пацярпелых — дыхальная недастатковасць, вестыбула-атактычны сіндром. Наступствы выкарыстання невядомага рэчыва ўдакладняюцца.
Сёння ў гутарцы з расійскім "Першым каналам" прадстаўнік так званай "ДНР" Эдуард Басурын заявіў, што для захопу завода "Азоўсталь" у Марыупалі трэба выкарыстаць хімічныя войскі.