Байцы "Алмаза" атакавалі наркапрытон з даху шматпавярховіка (відэа)
Аперацыя праводзілася ў Партызанскім раёне Мінска.
Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі ўварваліся ў кватэру, дзе 37-гадовы мужчына вырабляў опій, пры сілавой падтрымцы байцоў "Алмаза". Яны спусціліся на тросах з даху дома, разбілі акно і патрапілі ў кватэру. Перад тым, як мужчына быў затрыманы, частку опію ён паспеў выліць у ракавіну. Супраць яго распачалі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.