БАТЭ згуляе на вуліцах Берліна

Турнір пройдзе ў межах фіналу Лігі чэмпіёнаў. У Берліне гульцы БАТЭ змогуць пагутарыць з аднагодкамі з іншых краін і зоркамі сусветнага футбола, у тым ліку з глабальным паслом праграмы Францам Беккенбауэрам, паведамляе БелаПАН.

У турніры таксама выступяць каманды з 24 краін Еўропы і Азіі, у тым ліку "Чэлсі", "Шальке-04", "Атлетыка", "Лацыё" і іншыя. Турнір пройдзе 5-6 чэрвеня ў фармаце 5 на 5 па алімпійскай сістэме: пераможца праходзіць у наступны тур.