БАТЭ сёння згуляе з “Крумкачамі”

БАТЭ сёння згуляе з “Крумкачамі”

12 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі стартуе сёння, 15 чэрвеня. Ключавым матчам гэтага круга стане гульня БАТЭ з “Крумкачамі”. Наймацнейшы і найбольш тытулаваны беларускі клуб прыме на “Барысаў-Арэне” амбіцыёзнага навічка вышэйшай лігі. “Крумкачы”, дарэчы, на сённ займаюць трэці радок у турнірнай табліцы. Пачатак матчу — у 21.00.

Бабруйская “Белшына”, якой нягледзячы на рэарганізацыю клуба пакуль не ўдаецца прасунуцца ўверх табліцы, сустрэнецца з мінскім “Дынама”. Матч пройдзе на стадыёне “Спартак” у Бабруйску, пачатак у 18.00.

Таксама сёння згуляюць наступныя пары: “Славія” — “Тарпеда-БелАЗ” (18.30), “Віцебск” — “Граніт” (19.00), “Дынама” (Брэст) — “Нафтан” (19.30), “Мінск” — “Слуцк” — 20.00.

Тур завяршыцца ў чацвер, 16 чэрвеня: згуляюць “Іслач” з “Гарадзеяй” (18.30) і “Нёман” з “Шахцёрам” (21.00).