БАТЭ пакінулі адразу трое футбалістаў

ФК БАТЭ пакідае латвійскі брамнік Герман Маліньш, сербскі абаронца Неманья Тубіч і ўкраінскі паўабаронца Андрэй Якаўлеў, інфармуе Прессбол.

Герман Маліньш далучыўся да БАТЭ ў пачатку 2013 года. За гэты час ён правёў 7 матчаў за асноўную каманду, у якіх прапусціў 5 галоў (чэмпіянат краіны — 4/3, Кубак — 2/2, Суперкубак — 1/0). Апроч таго, латвійскі спартсмен згуляў 19 матчаў за дублюючы склад і прапусціў у іх 11 мячоў.

Андрэй Якаўлеў стаў гуляць за барысаўскую каманду ад жніўня 2014 года, а раней выступаў за “Слуцк”. За чатыры месяцы ён 11 разоў выходзіў на поле і забіў два мяча.

Неманья Тубіч таксама далучыўся да БАТЭ ў жніўні і прыняў удзел у 13 паядынках, у якіх забіў 1 гол.