БАТЭ пацярпеў сёмую паразу запар, серыя без перамог доўжыцца 10 матчаў

9 жніўня трыма матчамі працягнуўся 17-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

9 жніўня трыма матчамі працягнуўся 17-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе / БАТЭ

Безгалявой нічыёй у Смаргоні пачаўся другі дзень 17-га тура ў Вышэйшай лізе: “Смаргонь” і “Слуцк” галоў адзін аднаму не забілі — 0:0.

У Мінску “Іслач” перамагла БАТЭ з лікам 2:0. Гэта сёмае паражэнне барысаўчан запар і працяг серыі з 10 матчаў без перамог.

А так выглядаў гасцявы сектар БАТЭ.

“Мінск” на выездзе абыграў “Віцебск” з лікам 2:1.

10 жніўня тур завершыцца трыма гульнямі:

"Дынама-Брэст" — "Нафтан"

"Арсенал" — "МЛ Віцебск"

"Дынама-Мінск" — "Тарпеда-БелАЗ"

Матч “Гомеля” супраць “Нёмана” перанесены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.