"Барусія" — "Баварыя" — 1:1, Левандоўскі не забіў пенальці (відэа)

На 11-й хвіліне Кевін Гроскройц адкрыў лік, а на 23-й Марыё Гомес забіў гол у адказ. У дортмундскай "Барусіі" быў выдатны шанец вырваць перамогу, але Роберт Левандоўскі не забіў пенальці — яго перайграў галкіпер "Баварыі" Мануэль Ноер.

Як вядома, "Баварыя" датэрмінова стала чэмпіёнам Нямеччыны. Пасля 32 матчаў у яе 85 ачкоў, у "Барусіі" толькі 65.
 

Фота — AFP