Банкі будуць браць камісію за залічэнне грошай на рахункі фізічных асобаў

Банкаўскія карткі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Ад 1 кастрычніка два беларускія банкі пачнуць браць камісію за залічэнне грошай на рахункі фізічных асоб. Гаворка ідзе пра Беларусбанк і Альфа-банк. Пра новаўвядзенне ў сваіх правілах яны абвяшчалі яшчэ пад канец жніўня.
Альфа-банк уводзіць камісію за залічэнне грошай у беларускіх рублях, калі яны паступілі з банкаў-нерэзідэнтаў Беларусі (за выключэннем пераводаў праз сістэму BISS/СМП трансгранічныя). Таксама камісію будуць браць, калі перавод зроблены ў расійскіх рублях — з іншых беларускіх банкаў ці банкаў-нерэзідэнтаў.
У абодвух выпадках камісія складзе 1% сумы, залічанай на рахунак.
У Беларусбанка будзе ўводзіцца наступная камісія на залічэнне на рахункі фізічных асоб безнаяўных грашовых сродкаў (за выключэннем пералічаных з-за мяжы з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, у т. л. з дапамогай грашовых пераводаў Visa Direct, Mastercard MoneySend, MoneyExpress):
— на рахункі ў беларускіх рублях: 2% ад сумы, максімум 700 рублёў;
— на рахункі ў замежнай валюце: 2% ад сумы валюты рахунку ў эквіваленце беларускіх рублёў, максімум 700 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.