Бацька, сцяг і бульба: квіз — гэта напісала нявестка Лукашэнкі ці ChatGPT
Вывучаем прапагандысцкі запал песень Ганны Селук / euroradio.fm
Прапаганда спрабуе выкарыстоўваць музыку і "правільныя" песні ў сваіх інтарэсах. У Беларусі ўжо месяц праходзіць так званы "Марафон адзінства" — канцэрты на вялікіх пляцоўках і ў цэхах заводаў. Кіруе гэтым працэсам нявестка Лукашэнкі Ганна Селук.
Еўрарадыё вывучыла тэксты яе песень і падумала: вельмі падобна на штучны інтэлект. А пасля мы самі паспрабавалі пісаць "патрыятычныя песні" з дапамогай ШІ. І атрымалася не горш, а можа нават і лепш, чым у Селук.
Не верыце? Прайдзіце квіз Еўрарадыё і праверце, ці зможаце вы адрозніць пралукашэнкаўскую лірыку апякуемай уладамі Ганны Селук ад тэкстаў, якія напісаў ChatGPT. Толькі не гугліць!