Бабруйскага журналіста асудзілі на 15 сутак
Затрыманага на працоўным месцы журналіста бабруйскага выдання "Коммерческий курьер" асудзілі на 15 сутак. Дзмітрыя Суслава прызналі вінаватым у “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Як распавядала Еўрарадыё, журналіста затрымалі 3 чэрвеня без тлумачэння прычын. Суд над ім прайшоў у бабруйскім ІЧУ.