Бабарыка: я быў бы шчаслівы, калі б нам удалося сабраць мільён подпісаў

Бабарыка: я быў бы шчаслівы, калі б нам удалося сабраць мільён подпісаў

Віктар Бабарыка плануе сабраць не менш за 150 тысяч галасоў за сваё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 15 траўня. 

Ён нагадаў, што яго група складаецца з амаль 9000 чалаве. Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду хоча, каб кожны з іх сабраў па 20 подпісаў. 

Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты патрабуецца 100 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі.

"Я быў бы шчаслівы, калі б нам удалося пераадолець бар'ер у мільён подпісаў", — абазначыў Бабарыка задачу-максімум.

Прэтэндэнт паведаміў, што толькі 5% чалавек адмовіліся працаваць у яго ініцыятыўнай групе, калі даведаліся, што за збор подпісаў не будуць плаціць. Амаль кожны адказаў, што гатовы зрабіць больш, кажа Бабарыка. 

Але цяпер, кажа патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, гэтых людзей трэба навучыць збіраць подпісы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.