Бабарыка: я б хацеў, каб мой штаб размяшчаўся ў КДБ

Бабарыка: я б хацеў, каб мой штаб размяшчаўся ў КДБ

Віктар Бабарыка ўпэўнены, што ніякага маральнага і фізічнага пераследу чальцоў яго штаба не будзе. Пра гэта прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду заявіў на прэс-канферэнцыі 20 траўня. 

Па яго словах, яму і яго камандзе няма чаго хаваць — яны мяркуюць працаваць адкрыта. "Я хацеў бы, каб мой штаб размяшчаўся ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі", — прызнаўся Бабарыка. 

Па яго словах, у яго ёсць куратар у КДБ з 1993 года. І ўсе яго дзеянні, маўляў, сілавікі адсочваюць з таго часу вельмі пільна. Калі б на яго быў кампрамат, то, маўляў, ужо выкарысталі б. 

Пры гэтым Бабарыка абверг версію, што ён крэатура Масквы. Ён папрасіў не думаць, што Масква настолькі тупая, каб адправіць на выбары менеджара, які працаваў на яе 20 гадоў, і каб ніхто не здагадаўся, што ён прадстаўляе інтарэсы Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.