Бабарыка не верыць у значныя фальсіфікацыі на выбарах

Бабарыка не верыць у значныя фальсіфікацыі на выбарах

Віктар Бабарыка не верыць, што на выбарах у Беларусі адбываюцца значныя фальсіфікацыі. Пра гэта прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду заявіў на прэс-канферэнцыі 20 траўня. 

"Я не веру, што калі за мяне прагаласуюць 10%, мне напішуць 80%", — заявіў палітык.

На яго думку, прыпіскі могуць быць у межах 20%: "Веру, што можна напісаць не 60%, а 70%. Не 15%, а 10%"

Аднак у магчымасці фальсіфікацыі народнага галасавання экс-банкір не верыць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.