Бабарыка: эканоміка сёння — галоўная пагроза нашаму суверэнітэту

Бабарыка: эканоміка сёння — галоўная пагроза нашаму суверэнітэту

Віктар Бабарыка бачыць сваёй асноўнай задачай на прэзідэнцкім крэсле вырашыць эканамічныя праблемы Беларусі. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 20 траўня. 

"Эканоміка на сённяшні дзень з'яўляецца адзінай і галоўнай пагрозай нашаму суверэнітэту", — падкрэсліў Бабарыка.

Па яго словах, пры захаванні суверэнітэту будуць вырашыня і пытанні нацыянальнай сімволікі, і дзяржаўнай мовы. "Асноўную сваю задачу бачу — зрабіць эканамічна незалежную дзяржаву. А потым незалежны народ прагаласуе і за сваю мову, і за свае сімвалы", — патлумачыў сваю пазіцыю прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.