Азаранка прайграла ўжо свой першы паядынак на турніры ў Катары
Вікторыя Азаранка / Reuters
Вікторыя Азаранка (30-я ў рэйтынгу WTA) прайграла ўжо свой першы паядынак (у 1/32 фіналу) на турніры ў Катары. Беларуская тэнісістка ў двух сэтах саступіла амерыканцы Амандзе Анісімавай (41) — 3:6, 5:7. Яны гулялі крыху больш за паўтары гадзіны.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка стартуе на турніры з 1/16 фіналу. Яе саперніца — Кацярына Аляксандрава (26) з РФ. Паядынак прызначаны на аўторак.