Аварыя пад Маларытай: легкавік сутыкнуўся з трактарам, ёсць ахвяры (фота)
У Маларыцкім раёне аўтамабіль сутыкнуўся з трактарам: двое загінулых. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 11 лістапада.
Як паведамляе сайт ДАІ Брэсцкай вобласці, прыкладна 07.15 на аўтадарозе Р17 "Брэст — мяжа Украіны (Олтуш)" адбылася дарожная аварыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля "Форд" здзейсніў сутыкненне з трактарам, які рухаўся ў спадарожным напрамку.
Легкавік "заехаў" пад прычэп трактара, які літаральна "зрэзаў" дах аўтамабіля. У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўца і пасажыр легкавіка загінулі.
На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група. Інфармацыя дапаўняецца.


Фота: ДАІ