Аўтобус з дзецьмі трапіў у ДТЗ пад Вілейкай
ДТЗ з аўтобусам пад Вілейкай / МНС
Аўтобус з дзецьмі патрапіў у ДТЗ пад Вілейкай. Па папярэдняй версіі, яго кіроўца дрэнна ацаніў абстаноўку пры абгоне.
Аварыя адбылася каля мястэчка Партызанскі Вілейскага раёна ў 11:40. 56-гадовы вадзіцель аўтобуса, абганяючы малакавоз, выехаў на сустрэчную паласу. Каля скрыжавання ён сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем "Ровер" з 27-гадовай жанчынай за рулём.
Аўтобус, які перавозіў 22 дзіцяці, з'ехаў у кювет і перакуліўся на бок.
Паведамляецца, што дзеці не пацярпелі. А вось кіроўца легкавіка дастаўленая ў лякарню.
ДТЗ з аўтобусам пад Вілейкай / МНС