Аўтобус з 22 пасажырамі трапіў у аварыю пад Баранавічамі

Аварыя пад Баранавічамі / УУС Брэсцкага аблвыканкама
На трасе М-1 пад Баранавічамі ў аварыю трапілі атобус, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль.
44-гадовы брастаўчанін на мінібусе "Пежо" няправільна ацаніў дыстанцыю і ўрэзаўся ў "Аўдзі", якая ехала перад ім у той самай паласе. Ад удару мінібус адляцеў направа на ўзбочыну дарогі, а "Аўдзі" выкінула налева, на паласу сустрэчнага руху. Там аўтамабіль спыніўся, пасля чаго ў яго ўрэзаўся аўтобус MAN.
Пасля другога сутыкнення легкавік "Аўдзі" загарэўся. Яго 34-гадовы кіроўца загінуў.
У аўтобусе ехалі 22 пасажыры. Медыцынская дапамога спатрэбілася 54-гадовай пасажырцы, якую потым адпусцілі дадому.
Міліцыя пачала крымінальную справу.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.