Аўтапарк мінскай ДАІ да чэмпіянату свету 2014 года абновіцца на 90%
Ужо цяпер набытыя 67 машын маркі Škoda.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на кіраўніцу прэс-службы Дзяржаўтаінспекцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Таццяну Харлінскую.
Па словах Харлінскай, новыя машыны больш магутныя, манеўраныя і дапамагаюць яшчэ больш актыўна змагацца з парушальнікамі правіл дарожнага руху.
Нагадаем, што канцэрн Škoda з'яўляецца галоўным спонсарам чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, які пройдзе ў Мінску.
Фота — auto.onliner.by