Аўтамабілісты-парушальнікі даведаюцца пра неаплачаныя штрафы праз інтэрнэт
Зрабіць гэта можна на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Праз адмысловы анлайн-сэрвіс можна атрымаць інфармацыю пра перавышэнні хуткасці, зафіксаваныя камерамі фота- і відэафіксацыі.
Для атрымання інфармацыі, ці аплачаны штраф, аўтамабіліст павінен увесці на сайце сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, серыю і нумар пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку. Калі штраф аплачаны, звесткі пра кіроўцу з сайта выдаляць. Праўда, абнаўленне адбываецца толькі раз на суткі.
Фота — bymedia.net