Аўтааварыя ў Слаўгарадскім раёне, жанчыну-кіроўцу выратавалі

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Слаўгарадскім раёне (Магілёўская вобласць). Раніцай 23 снежня на аўтадарозе Магілёў — Слаўгарад сутыкнуліся легкавы аўтамабіль "Аўдзі-80" і грузавік "Мэрсэдэс-Бэнц".

31-гадовая жанчына-кіроўца легкавіка была заблакаваная ў салоне. Яе вызвалілі выратавальнікі і перадалі медыкам. Шпіталізаваная была і 51-гадовая пасажырка, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС