Арменія адмовілася плаціць унёскі ў бюджэт АДКБ
Нікол Пашынян / AFP
Арменія не будзе плаціць сяброўскія ўнёскі ў бюджэт Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). Пра гэта на сесіі 10-га Еўразійскага эканамічнага форуму ў Маскве заявіў прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян, перадаюць СМІ.
Гэта не першы выпадак, калі Арменія дэманструе незадаволенасць адносінамі ў альянсе. Напрыклад, сёлета ў лютым Пашынян заявіў, што Арменія замарожвае свой удзел у АДКБ.
Раней кіраўніцтва краіны прасіла ў АДКБ дапамогі падчас збройнага канфлікту з Азербайджанам. Але АДКБ просьбу праігнаравала, і Арменія страціла Нагорны Карабах.