Архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча шпіталізавалі і прапісалі хіміятэрапію
Архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча шпіталізавалі і прапісалі хіміятэрапію / catholic.by
Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца ў шпіталі і праходзіць хіміятэрапію, паведаміў падчас святой Імшы ў архікатэдральным касцёле ў Мінску 13 сакавіка арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, піша @katolik.life.
Пра пагаршэнне стану здароўя Кандрусевіча, які мае анкалагічнае захворванне – меланому, раней паведамлялася і раней. Аднак да гэтага часу ён не быў шпіталізаваны. Паведамляецца, што Кандрусевіч наведваў паліклініку і раніцай 13 сакавіка адпраўляў святую Імшу, настрой у яго добры.
У лютым 2023 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перанёс аперацыю па выдаленні пухліны. У траўні 2024 года яму рабілі аперацыю на сэрцы пасля перанесенага інфаркту.