App Store заблакаваў мабільны дадатак "Вконтакте"
App Store выдаліў VK / pixabay.com
App Store заблакаваў шэраг расійскіх мабільных дадаткаў. Адтуль знік "Вконтакте": Яго няма ў пошуку. Старую праграму абнавіць не атрымліваецца.
"Гэтая праграма не даступная ў вашай краіне ці рэгіёне", — такое паведамленне з'яўляецца, калі ўвесці ў App Store запыт на "ВКонтакте".
У Google Play яна па-ранейшаму даступная.
Таксама з App Store зніклі “VK Музыка, "Мессенджер", "VK Кліпы" і Пошта Mail.ru. Тыя сервісы, якія карыстальнікі ўсталявалі раней, працуюць.
Сацсетка "ВКонтакте" належыць холдынгу VK (былы Mail ru Group). Яго ўзначальвае сын першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Уладзімір Кірыенка.