Апошняя пятніца сакавіка будзе без дажджу, але пахаладае
Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 28 сакавіка.
Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
Ападкаў не прагназуецца. Вецер паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, удзень — з парывамі да 14 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 0...+6 градусаў, па паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей будзе -1...-3 градусы. Удзень паветра прагрэецца да +7...+13 градусаў , па паўднёвым захадзе — да плюс 15 градусаў.
Фота — allinform.by