Апазіцыянер прыйшоў у суд, яго затрымалі і адправілі на 14 сутак за краты
Ілля Дабратвор сёння наведаў суд Кастрычніцкага раёна сталіцы, дзе пачаўся працэс над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.
Там Дабратвора затрымалі і асудзілі нібыта за лаянку. Аднак падставай для затрымання магла стаць акцыя грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" ў Дзяржынску 26 ліпеня. Па горадзе тады былі расклеены плакаты з надпісамі "За незалежную Беларусь!", "Беларусь — не Расія". Сябры мяркуюць, што прычынай затрымання і суда магла стаць майка "Свабоду палітвязням", у якой зайшоў у будынак Дабратвор, паведамляе "Наша ніва".
33-гадовы Ілля Дабратвор — грамадскі актывіст, шматдзетны бацька. Яго ўжо неаднаразова адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт.
Фота — БелаПАН