Антыядзершчыкі заклікаюць не будаваць АЭС у Беларусі
Беларуская антыядзерная кампанія заклікала ўрад Беларусі зрабіць высновы з трагедыі ў Японіі і адмовіцца аб будаўніцтва АЭС на сваёй тэрыторыі.
Пра гэта гаворыцца ў адкрытай заяве, якую распаўсюдзілі ўдзельнікі ініцыятывы з сувязі з радыяцыйнымі аварыямі на некалькіх японскіх станцыях. Падпісанты патрабуюць спыніць будаўніцтва АЭС на астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці, дзе ў 1909 годзе ў Беларусі адбыўся землятрус магутнасцю ў 7 балаў.
Удзельнікі антыядзернай кампаніі, куды ўваходзяць расійскія і беларускія грамадскія арганізацыі і грамадзяне, у тым ліку аб’яднанне “Экадом” і “Экаабарона”, заклікаюць беларускія ўлады прызнаць, што бяспечных атамных электрастанцыяў не існуе, паведамляе БелаПАН.