Амерыканскія навукоўцы могуць адрадзіць віды, якія шмат стагоддзяў як вымерлі
Птушка дадо
Амерыканскія навукоўцы могуць адрадзіць віды, якія шмат стагоддзяў як вымерлі. Як яны гэта могуць зрабіць? Праз рэдагаванне генаў!
Кампанія Colossal атрымала амаль палову мільярда долараў інвестыцый, і навукоўцы ставяцца да задачы вельмі сур’ёзна.
План такі: навукоўцы дададуць гены птушкі дадо (на выяве) эмбрыёну голуба. Таксама адрэдагаваныя клеткі дададуць у кроў эмбрыёна. Птушка, якая вылупіцца з яйца, будзе звычайным голубам, але з ДНК дадо ў рэпрадуктыўных органах. І нашчадкі гэтага голуба будуць максімальна падобныя на дадо.
The Washington Post
The Washington Post