Амбасадар Беларусі ў ЕС: У нас пацяпленне адносінаў з Еўропай

Сталы прадстаўнік Беларусі пры Еўрасаюзе і НАТО Андрэй Еўдачэнка заяўляе, што ў адносінаў нашай краіны з ЕС “пачаўся працэс пацяплення”. Паводле дыпламата, магчымая поўная нармалізацыя двухбаковых адносінаў, а не толькі адмена санкцыяў. Прычым у гэтым закікаўленыя абодва бакі.
 
На стаўленне Еўропы да Беларусі, у прыватнасці, паўпрывала правядзенне ў Мінску перамоваў “нармандскай чацвёркі” па сітуацыі ва Украіне. Як мяркуе Еўдачэнка, цяпер адбываецца “трансфармацыя поглядаў нашых еўрапейскіх партнёраў” і ЕС пачынае разумець, што прасоўваць свае інтарэсы варта праз дыялог і супрацоўніцтва, а не “праз канфрантацыі, ціск, санкцыі”.

Менавіта на дыялог і супрацоўніцтва скіраваны перагляд праграмы “Усходняга партнёрства”, заяўляе Еўдачэнка. Уся праграма перапрацоўкі адносінаў з усходнімі суседзямі ЕС плануе завяршыць да верасня.

“Мы ўпершыню за шмат гадоў атрымалі афіцыйнае запрашэнне, каб беларуская дэлегацыя таксама ўносіна свій уклад у фармаванне палітыкі “Усходняга партнёрства”, — сказаў амбасадар Беларусі ў Бруселі ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".