Амаль нічыя: ніхто не бярэцца прагназаваць вынікі выбараў у Польшчы

31 траўня ў Польшчы — "дзень цішыні" перад другім турам выбараў. / Wyborcza
У нядзелю 1 чэрвеня ў Польшчы пройдзе другі тур выбараў прэзідэнта. У выбарчым бюлетэні — прозвішчы кансерватара Караля Наўроцкага і ліберала Рафала Тшаскоўскага. Сітуацыя надзвычайная: сацыёлагі даюць абодвум амаль роўныя шанцы.
Паводле апошніх апытанняў, розніца паміж кандыдатамі не выходзіць за межы статыстычнай памылкі — часам складае ўсяго 0,2%.
Сёння ні адзін з палітычных аглядальнікаў не бярэцца з упэўненасцю адказаць на пытанне: «хто пераможа на выбарах у Польшчы?». Некаторыя палітолагі адзначаюць, што на вынік могуць уплываць дзясяткі фактараў — ад яўкі ў вялікіх гарадах і за мяжой да надвор’я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.