Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём ведаў

1 верасня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём ведаў, паведамляе яго прэс-служба.
У сваім звароце ён адзначыў: "1 верасня ў жыцці навучэнцаў адкрыецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі. З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі зусім юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі будзе гэты год для выпускных класаў".
Таксама кіраўнік дзяржавы выказаў словы шчырай удзячнасці педагогам, які дапамагаюць падрастаючаму пакаленню атрымліваць глыбокія веды і развіваць таленты. Не забыўся ён і на ролю бацькоў. "Упэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі можна выхаваць дастойных грамадзян Беларусі, якія будуць жыць і працаваць на карысць сваёй краіны", — гаворыцца ў віншаванні.