Аляксандр Лукашэнка і рэп (відэа)

Тэлеканал АНТ падрыхтаваў кліп, у якім вядучы навінаў Сяргей Собаль выконвае рэп. Як адзначае pressball.by, ён змантаваны так, нібыта ўдзельнікі "Мінскай лыжні" выконваюць песню разам з вядучым навінаў тэлеканала. У кліп трапілі і дзве фразы, сказаныя Аляксандрам Лукашэнкам.
Собаль: "Займаліся лыжамі — адмянілі хакея пару тыдняў".
Лукашэнка: "Лыжы — гэта святое. Але асабліва для дзяцей".
Собаль: "Ёсць залатое правіла, яго адзначым".
Лукашэнка: "Навучыцеся вы — будуць бегаць вашы дзеці".