"Алмаз" у Мінску штурмаваў кватэру сутэнёраў (відэа)

Мінская міліцыя сумесная з байцамі спецпадраздзялення "Алмаз" затрымала злачынную групу, у якую ўваходзілі шэсць грамадзянаў Беларусі ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў.

Як паведамляе сайт МУС, група займалася сутэнёрствам. Ужо вядома як мінімум пра трох жанчын, якія прымалі кліентаў на арандаваных кватэрах.

Пры ператрусе праваахоўнікі канфіскавалі сім-карты, мабільнікі, камп'ютарную тэхніку, відэаапаратуру, буйную суму ў валюце. Многія кватэры былі абсталяваныя сістэмамі схаванага відэаназірання.

Паведамляецца, што меркаваны арганізатар злачыннай групы ўжо меў дзве судзімасці за аналагічныя злачынствы. Пасля вызвалення ў 2013 годзе мужчына зноў узяўся за крымінальны бізнэс, які маскаваў пад прадпрымальніцкую дзейнасць па здачы ўнаём жылых памяшканняў.

Затрыманым пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.