Албанія вярнула "бязвіз" для беларусаў, але ёсць нюанс

Албанія, ілюстрацыйнае фота

Албанія, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Албанія адмяніла ранейшае рашэнне пра адмену "бязвізу" для беларусаў. Беларусы змогуць зноў наведваць гэтую краіну без віз, але толькі да 30 верасня.

Напрыканцы красавіка стала вядома, што Албанія прыпыніла міжурадавае пагадненне з Беларуссю аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў. Рашэнне пачало дзейнічаць неадкладна.

Цяпер жа Албанія вярнула "бязвіз" для беларусаў, але толькі на бліжэйшы турыстычны сезон.

"Грамадзяне Беларусі могуць падарожнічаць без візы на тэрмін да 30 дзён да 30 верасня 2025 года", — гаворыцца на сайце Міністэрства замежных спраў Албаніі.

Пагадненне пра бязвізавы рэжым Беларусь і Албанія падпісалі напрыканцы снежня 2019 года. Летась у траўні албанскі ўрад адмяніў бязвізавы ўезд для ўладальнікаў беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.