Албанія адмяніла бязвіз для беларусаў

Албанія, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Савет міністраў Албаніі 24 красавіка прыпыніў дзеянне пагаднення з урадам Беларусі пра ўзаемную адмену візаў. Рашэнне пачало дзейнічаць неадкладна. Яго прычыны не называюцца.
Рашэнне прынятае напярэдадні сезону адпачынкаў.
Бязвізавы рэжым Беларусі з Албаніяй дзейнічаў пяць гадоў. Пагадненне аб узаемным скасаванні візаў краін падпісалі 27 снежня 2019 года. Увесь гэты час грамадзяне Беларусі і Албаніі маглі без віз прыязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам праз тэрыторыі краін на тэрмін да 30 дзён.
У траўні 2024-га ўрад Албаніі адмяніў бязвізавы ўезд для ўладальнікаў беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.