Акуратна, без рэвалюцый — Лукашэнка будуе "новую Беларусь"? Эфір

Арцём Шрайбман

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Беларускі рэжым усё часцей глядзіць на ўсход: не толькі на Маскву, але і на Пекін. Сустрэча Лукашэнкі з Сі Цзіньпінам у Кітаі паказала — кіраўнік дзяржавы адкрыта кажа пра жаданне вучыцца ў "старэйшага брата". Мудра, акуратна, без рэвалюцый — так, як у Кітаі. І гаворка тут не толькі пра эканоміку ці інвестыцыі, але і пра палітычную мадэль.

Кітай прапануе супрацоўніцтва ў навуцы, тэхналогіях і прамысловасці. Лукашэнка ж, здаецца, бачыць у гэтым яшчэ і гатовы "рэцэпт" для Беларусі — ад індустрыяльных паркаў да таго, як утрымаць сістэму без зменаў.

Дык што насамрэч стаіць за гэтым збліжэннем: прагматызм, стратэгія ці чарговая залежнасць? 

Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з палітычным аглядальнікам Арцёмам Шрайбманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.