Акадэмія навук знойдзе грошы на міжнароднае супрацоўніцтва. За кошт чаго?
Нацыянальная акадэмія навук / "Туристический портал"
Бюджэт Нацыянальнай акадэміі навук перагледзяць і скароцяць выдаткі на вышэйшую і пасляўніверсітэцкую адукацыю для падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Мінфін расказаў, куды перанакіруе зэканомленыя грошы.
У першую чаргу на 432 тыс. рублёў павялічыцца фінансаванне міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Плануецца, што гэтыя грошы пойдуць у Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.
Частка сродкаў — каля 404 тыс. рублёў — пойдзе на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных навуковых арганізацый.