Агарадзіць "Беларусьфільм" калючым дротам — новая ідэя Лукашэнкі

"Беларусьфільм"

"Беларусьфільм"

Аляксандр Лукашэнка прапануе агарадзіць "Беларусьфільм" калючым дротам. Адпаведная заява прагучала падчас яго візіту на кінастудыю 10 чэрвеня.

Незадавальненне лукашэнкі выклікаў той факт, што кінастудыя працуе з мінусавой аддачай.

"А вось цяпер мы, груба кажучы, калючым дротам абгарадзім гэта. 320 чалавек, калі ласка, вырабляйце. Прадалі за плот — жывяце", — перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Пры гэтым спярша Лукашэнка заявіў, што кінастудыю трэба пазбавіць увогуле дзяржаўнай падтрымкі: "Хай вырабляюць, прадаюць і жывуць. Не — да пабачэння. Колькі можна дапамагаць? Яны ж фактычна вісяць на плячах дзяржавы".

Але потым ён заявіў, што фінансавая падтрымка можа быць аказаная, калі на выхадзе будзе "якаснае запатрабаванае кіно". Умовы для такой падтрымкі Лукашэнка абазначыў так: "Вось табе рубель — вярні два".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.