"Аэрафлот" адмяніў рэйсы паміж Масквой і Мінскам удзень 27 красавіка

Расійская авіякампанія "Аэрафлот" 27 красавіка адмяніла два рэйсы паміж Масквой і Мінскам, перадае БЕЛТА.
Адменены рэйс SU1842 з Масквы ў Мінск вылетам у 16.10 і зваротны рэйс SU1843 у 18.30 з Мінска ў Шарамеццева.
Прычыны адмены не паведамляюцца. Аднак можна меркаваць, што яны звязаныя з кепскімі ўмовамі надвор'я. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння ў маскоўскім рэгіёне чакаюцца залевы і парывісты вецер.