Адкуль ляцеў беспілотнік, што ўпаў у Польшчы?

Месца падзення беспілотніка

Месца падзення беспілотніка / pap.pl

Беспілотнік, які на мінулым тыдні ўпаў у Польшчы, мог прыляцець з тэрыторыі Украіны, заявіў намеснік міністра замежных спраў Уладзіслаў Барташэўскі. Раней разглядалася версія, згодна з якой дрон прыляцеў у Польшчу з Беларусі.

"Афіцыйнай версіі пакуль няма. Аднак, наколькі я разумею — гэта неафіцыйна, мы чакаем справаздачы, — ён прыляцеў з тэрыторыі Украіны, што цікава, паколькі Украіна лепш за ўсіх краін падрыхтавана да барацьбы з беспілотнікамі, паколькі сутыкаецца з гэтым штодня", — сказаў ён.

Версія з паходжаннем беспілотніка засталася без зменаў — улады краіны лічаць, што ён паходзіць з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.