Адкрыта перадзамова на “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”

Унутры “дакумента” — топ-65 унікальных лакацый / bellit.info
Выдавецтва “Колоград” падрыхтавала да друку адметнае выданне — “Пашпарт вандроўніка па Беларусі”, паведамляе bellit.info. Гэта асабісты турыстычны дакумент, у якім можна адзначаць кожнае месца, наведанае падчас падарожжаў па краіне.
Унутры “дакумента” — топ-65 унікальных лакацый: замкі, сядзібы, храмы, прыродныя помнікі і іншыя выбітныя мясціны. За кожнае наведанае месца ўладальнікі “пашпарту” атрымліваюць спецыяльны штамп.
У аснове дызайну “Пашпарта вандроўніка па Беларусі” — сярэднявечныя гравюры і ілюстрацыі выкананыя беларускімі мастакамі. “Пашпарт” зроблены так, каб натхняць на вандроўкі, праходжанне квэстаў, збор прызоў, а праз гэта — адкрываць Беларусь з новага боку.
Перадзамовіць можна праз адмысловую форму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.