Адкрыццё новага мосту ў Брэсце зноў пераносіцца? (фотафакт)

Першапачаткова мост планавалі адкрыць да Дня гораду — 27 ліпеня, аднак ён не быў ўведзены ў эксплуатацыю. Як заявіў тады мэр Брэста Аляксандр Палышанкоў, прычына — недастатковае фінансаванне.



Новай датай было прызначана 1 верасня, аднак за некалькі дзён да яе адкрыццё перанеслі яшчэ на тыдзень. Зараз мост уже амаль цалкам гатовы. Знакаў, якія забараняюць там рух ці ўезд няма, аднак яшчэ ёсць папераджальныя аб дарожных працах.



Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", да 14-га верасня будзе перакрыты рух на скрыжаванні вуліц Зубачова і  Гогаля. Гэта адна з прычынаў верагоднага пераносу адкрыцця, бо па адным праспекце Машэрава масту нялёгка будзе прапусціць ўвесь трафік.