Адказнасць за няправільную паркоўку ў Мінску могуць узмацніць

20 чэрвеня першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў правёў прамую тэлефонную лінію з гараджанамі. Сярод іншага, мінчукі звярнуліся з пытаннем пра няправільную паркоўку аўтамабіляў у дварах жылых дамоў. Мужчына, які тэлефанаваў чыноўніку, прапанаваў, каб аўтаўладальнікі, якія пакідаюць машыны на тратуарах і газонах, адказвалі за свае дзеянні па ўсёй строгасці закона, і тады парушальнікаў стане менш.

У адказ Кухараў паінфармаваў, што ў Мінску разглядаецца пытанне наконт таго, каб узмацніць адказнасць за такія парушэнні. На яго думку, якую перадае БЕЛТА, штраф за парушэнне правілаў паркоўкі павінен быць больш істотным.

Фота — govorim.by