Ад рэкламы на БТ адмовіліся дзве медыцынскія карпарацыі
Адразу дзве медыцынскія карпарацыі адмаўляюцца ад рэкламы на беларускім тэлебачанні. Гэта брытанская Mentholatum і швейцарская Sandоz.
Брытанскі вытворца паведаміў, што ўжо месяц не закупляе рэкламу на дзяржаўным тэлебачанні. Швейцарцы кажуць, што перастануць гэта рабіць пачынаючы з 2022 года.
Раней актывісты беларускай дыяспары правялі акцыю каля офіса брытанскай Mentholatum, каб звярнуць увагу на беларускую сітуацыю.