Ад пылка беларускіх бяроз пакутуюць жыхары Ісландыі — навукоўцы

Цвіценне бярозы, ілюстрацыйнае фота

Цвіценне бярозы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Жыхары Ісландыі пакутуюць ад пылку беларускіх бяроз. Да такой высновы прыйшла група польскіх і ісландскіх навукоўцаў. Іх даследаванне апублікаванае ў свежым нумары часопіса Agricultural and Forest Meteorology, заўважыў тг-канал "Беларуская навука".

Пылок бяроз вядомы як моцны алерген. Вынікі даследавання паказваюць, што яго перанос на вялікія адлегласці з Усходняй Еўропы робіць значны ўнёсак у пылковую нагрузку Ісландыі. Прычым часта пылок паступае туды перадсезонна. Часам яго канцэнтрацыя перавышае клінічны парог.

Цэнтр распаўсюду бярозы ў Еўропе знаходзіцца ў Беларусі, заходняй Расіі, Латвіі, Эстоніі ды скандынаўскіх краінах. Адтуль пры спрыяльных умовах алергена пераносіцца на вышыні 1000 і 1500 м над узроўнем мора.

Калі гаварыць пра пылок, зарэгістраваны ў Ісландыі напярэдадні мясцовага сезону цвіцення бярозы, асноўную крыніцу для Рэйк'явіка складалі Польшча, Беларусь і Літва, канстатуюць навукоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.