АБФФ патлумачыла, чаму матч БАТЭ — “Дынама” пройдзе ў нязручны час

“У адпаведнасці з першапачатковай лічбавай версіяй календара, апублікаванай у лютым 2014 года, 29-ы тур быў запланаваны на даты з 1-га па 3-га лістапада. Аднак у ходзе перамоў клубы аднагалосна сышліся на даце 31-га кастрычніка для гэтага матчу. АБФФ звярнула ўвагу, што ў гэтым выпадку гульня прыпадае на будны дзень, а ў прымаючага боку няма стадыёна з штучным асвятленнем. З боку Асацыяцыі былі прапанаваны наступныя варыянты выхаду з сітуацыі: згуляць матч 29-га тура ў суботу 1 лістапада, або памяняць месцамі вочныя сустрэчы 3 і 4-га колаў. Абедзве прапановы не знайшлі падтрымкі ў клубаў”, — паведаміла АБФФ.

АБФФ таксама прапаноўвала камандам перанесці гульню ў Жодзіна, але такі варыянт таксама не задаволіў бакі, паведамляе by.tribuna.com

Нагадаем, што ключавы матч чэмпіяната пройдзе ў найбліжэйшую пятніцу. Ён пачнецца ў 15.15, бо на стадыёне “Трактар” адсутнічае штучнае асвятленне. Розніца паміж БАТЭ і “Дынама” на дадзены момант складае ўсяго 1 ачко – 61 у барысаўчан і 60 у дынамаўцаў. Да канца чэмпіяната застаецца ўсяго чатыры туры.