АБФФ: Магчымыя новыя затрыманні па справе “дамоўных” матчаў

Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу Сяргей Сафар’ян заявіў, што бліжэйшым часам могуць адбыцца новыя затрыманні, звязаныя з арганізацыяй “дамоўных” матчаў. Пра гэта піса by.tribuna.com са спасылкай на Прессбол.
“Гэта толькі пачатак. Тое, што здарылася, — першая дзея. І далёка не апошняя. Не ведаю, якім чынам праваахоўныя органы будуць дзейнічаць: выклткаць, або затрымліваць, або браць падпіску аб нявыездзе. Гэта не наша сфера дзейнасці. Але тое, што ў гэтую арганізацыю ўцягнута значна болей людзей, чым трапіла пад следства, адназначна. У нас шмат інфармацыі аб супрацьзаконнай і антыфутбольнай дзейнасці”, — сказаў Сафар’ян.
Функцыянер Беларускай федэрацыі футболу параіў вінаватым у такім парушэнні прыйсці з павіннай і раскаяліся ў сваіх дзеяннях.
Напярэдадні МУС паведаміла, што супрацоўнікі ГУБАЗіК спынілі дзейнасці злачыннай групы, удзельнікі якой займаліся арганізацыяй “дамоўных” матчаў чэмпіянату Беларусі ў першай і вышэйшай лігах.
2 ліпеня пасля матчу каманд першай лігі “Ашмяны” — “Луч” быў збіты футбаліст Сяргей Булынёнак, які ў выніку трапіў у нейрахірургічнае аддзяленне лякарні. Па версіі праваахоўнікаў, футбаліст мае дачыненне да арганізацыі “дамоўных” матчаў, а траўмы ён атрымаў пасля таго, як сам збіў спецназаўца.