ААН: Колькасць хворых на Эболу расце ў геаметрычнай прагрэсіі
Спецыялісты спадзяюцца, што ўспышку ліхаманкі ў Заходняй Афрыцы можна будзе ўзяць пад кантроль цягам трох месяцаў.
Паводле спецыяльнага каардынатара ААН у барацьбе з Эболай Давіда Набара, маецца на ўвазе сітуацыя, калі колькасць новых выпадкаў захворвання пачне змяншацца. Ён паведаміў, што цяпер колькасць выпадкаў захворвання на Эболу расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Паводле яго словаў, людзі ўсведамляюць, што ізаляцыя інфікаваных вірусам — гэта найлепшы спосаб перадухіліць яго перадачу.
Набара таксама адзначыў, што колькасць новых выпадкаў захворвання “пужае”, бо цяпер распаўсюд Эболы паскараецца. Прынамсі, 4033 чалавекі памерлі ад успышкі ліхаманкі, большасць з іх — у Заходняй Афрыцы, перадае ВВС.