70 крымінальных справаў пачалі пасля абнаўлення спісу забароненых рэчываў
Спіс наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў 29 студзеня папоўніўся яшчэ на 30 адзінак.
У выніку за 6 сутак у краіне распачатыя больш за 70 крымінальных спраў на асобаў, якія распаўсюджваюць псіхатропныя курыльныя сумесі — так званыя спайсы, паведамляе сайт МУС.
Першыя затрыманні, дарэчы, адбыліліся ў першы ж дзень абнаўлення пераліку забароненых рэчываў. У Мінску міліцыянты затрымалі двух непрацуючых 19-гадовых хлопцаў. Яны хацелі збыць больш за 160 грам курыльнай сумесі, якая змяшчае ў сваім складзе псіхатропнае рэчыва QCBL-2201. Падчас разбору былі ўсталяваныя яшчэ пяць чалавек, якія захоўвалі 15 грамаў парашкападобнага рэчыва з псіхатропамі. Затрыманыя кажуць, што лічылі курыльныя сумесі легальнымі і набывалі іх праз розныя інтэрнэт-сайты. Зараз на іх пачалі крымінальныя справы.
Дарэчы, цяпер на тэрыторыі Беларусі абарачэнне любых спайсаў забароненае і цягне за сабой крымінальную адказнасць.
Фота — e1.ru